Прэм'ера на «Белсаце»: «Пашпарт для беларуса»


Фільм «Пашпарт для беларуса» паказвае гісторыю Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў. Падчас апошняга стагоддзя беларусы былі грамадзянамі царскай Расеі, кайзераўскай Нямеччыны, Польшчы, Савецкага Саюзу. Да гэтага пераліку трэба дадаць эміграцыю – палітычную і заробкавую. Напрыклад, у 20–30-х гадах ХХ стагоддзя ў Аргентыну з міжваеннай Польшчы прыехалі каля 20 тысячаў беларусаў.

Гэтак склалася гістарычна, што пашпарт у Расеі, а пасля ў СССР быў не звычайным дакументам, а перадусім інструментам магутнай сістэмы рэпрэсіяў. Напрыклад, сяляне не мелі пашпартоў вельмі доўга. А адмова выдавання пашпарту фактычна замацоўвала сфармаванае таемнымі пастановамі ЦК КПСС неапрыгоннае права. Толькі 28 жніўня 1974 года ЦК партыі пастанавіў увесці пашпарты для ўсіх грамадзянаў СССР ва ўзросце ад 16 гадоў.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

У 1991 годзе Беларусь атрымала незалежнасць. Першы нацыянальны пашпарт краіны аздабляў герб «Пагоня»… Цяпер на нашых пашпартах іншая выява.

Паводле статыстыкі, беларусы часцей звяртаюцца па візы ў консульствы іншых краінаў, чымсьці іншыя жыхары СНД, адпаведна – больш падарожнічаюць. Нягледзячы на ўсе высілкі савецкай улады, ксенафобія, нянавісць да чужога, незнаёмага, нязвыклага, на якой будуе сваю палітыку расейская ўлада, не прыжываецца на нашай зямлі, канстатуюць аўтары фільму «Пашпарт для беларуса».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў