Прэм’ера фільму «Грозны. Чачэнскі тыгр Пуціна» на «Белсаце»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=rvjUpstAmCA”][vc_column_text]

Глядзіце праз спадарожнік і на belsat.eu 30 кастрычніка а 22:20.

Кожны, хто наведвае Чачэнію, у шоку: яе сталіца, Грозны, якую ў 2003 г. ЮНЭСКО прызнала найбольш разбураным горадам на планеце, сёння нагадвае Дубай. Візітоўка Грознага – найвялікшая ў Еўропе мячэць на фоне шкляных хмарачосаў. І ўсё дзякуючы таму, што Масква дае Чачэніі мільярдныя субсідыі ды падтрымлівае мірапамазанага Пуціным Рамзана Кадырава, які кіруе жалезнаю рукою.

«Калі трэба памерці за Расею, то мы гатовыя», – запэўнівае Кадыраў. Пра выхад са складу Расеі, за што Чачэнія змагалася ў 1990 – ыя гады, нават няма мовы. Чачэнія – гэта дзяржава ў дзяржаве: тут пануюць уласныя правілы, якія ўсталёўвае асабіста Рамзан. Яму дазваляецца незраўнёна больш за іншых лідараў рэгіёнаў. Нават парушаць канстытуцыю…

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў