Працаўнікам віцебскага прадпрыемства перад Новым годам «заробак» выдалі чаравікамі


Людзям раздалі сертыфікаты на абутак фірмы «Марко». Кіраўніцтва прадпрыемства ўзяло з працаўнікоў распіскі са згодай на тое, што суму «падарунку» цягам трох месяцаў у іх будуць вылічваць з заробку.

Уладальнікі сертыфікатаў на суму Br 800 000 спрабуюць іх прадаць па цане ніжэй наміналу, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

Адна з працаўніц будаўнічай фірмы распавяла выданню, што сертыфікаты можна выкарыстаць у фірмовых крамах «Марко» да 30 студзеня 2016 года.

Некаторыя ўладальнікі гэтых купонаў прадаюць іх непасрэдна ў абутковых крамах.

У сацыяльных сетках пад абʼявамі аб продажы сертыфікатаў віцябляне жартуюць, што, верагодна, такім чынам «Марко» разлічылася з ААТ «Жилстрой» за будаўніцтва новага цэнтру «OUTLET Marko».

ЮВ, belsat.eu, паводле news.vitebsk.cc

Глядзі таксама
Каментары