Анархісты заклікалі людзей выйсці сёння а 12-й на вуліцы.
У Наваполацку – на плошчы Будаўнікоў.
У Светлагорску, Лунінцы, Салігорску, Горках, Барысаве – на цэнтральных плошчах.
У Асіповічах, Лідзе і Мазыры – на плошчах Леніна.
У Кобрыне – на плошчы Свабоды.
У Рэчыцы – на плошчы Кастрычніка.
У Жодзіне – на плошчы каля Палаца Культуры БелАЗа.
«Белсат» правядзе стрым з акцыі пратэсту ў Барысаве.
12:12 Супрацоўнікі міліцыі затрымоўваюць здымачную групу.
11:50 У Барысаве прэвентыўна затрымалі грамадскага актывіста Алеся Абрамовіча.
Пратэсты таксама адбудуцца і ў нядзелю 19-га сакавіка:
Слонім – 15:00, плошча Леніна.
Баранавічы – 16:00, плошча Леніна.