Пракуратура праверыць наяўнасць гомасексуалізму ў адносінах казла Цімура і тыгра Амура


Тыгр Амур і казёл Цімур. Фота uralpolit.ru

Новасібірскі юрыст Аляксей Красцьянаў звярнуўся ў Генпракуратуру з патрабаваннем забараніць медыям асвятляць незвычайнае сяброўства тыгра Амура і казла Цімура з Прыморскага сафары-парку.

«У апошні час у сродках масавай інфармацыі Расеі актыўна абмяркоўваецца тэма нетрадыцыйнага сужыцця асобін мужчынскага полу жывёльнага паходжання ў Прыморскім сафары-парку – тыгра Амура і казла Цімура. Лічу, што станоўчае асвятленне гэтай тэмы ёсць не што іншае, як умяшанне ў асабістае жыццё непаўналетніх грамадзянаў Расеі, якой з’яўляецца прыхаваная прапаганда, як публічнае, актыўны навязванне гомасексуалізму», – прыводзіць тэкст заявы агенцтва «FlashSiberia».

Юрыст падкрэсліў, што распаўсюджванне дадзеных аб сумесным жыцця драпежніка і парнакапытнага можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на самаідэнтыфікацыю і цікавасць дзяцей да нетрадыцыйных адносінаў.

Незвычайная гісторыя Амура і Цімура пачалася ў лістападзе 2015-га года, калі траваеднага запусцілі ў вальер да драпежніка ў якасці здабычы. На здзіўленне працаўнікоў сафары-парку, тыгр не стаў есці казла і нават саступіў яму сваё месца, добраахвотна перамясціўшыся на дах прытулку. Цяпер жывёлы жывуць разам – Цімур прыняў Амура за свайго важака і ўсюды ходзіць за ім.

МЯ, паводле uralpolit.ru

Глядзі таксама
Каментары