Прагнозы на год ад Міхала Залескага: што чакае кішэні беларусаў?


Цягам апошніх 20 гадоў заработная плата ў доларавым вымярэнні то расла, то скарачалася, але ў цэлым спажывецкія магчымасці ў цэлым павялічваліся. Намінальны заробак у доларах слесара ці дацэнта вырас за 20 гадоў у 8 разоў. Але ці палепшала ў 8 разоў іхнае жыццё?

Не палепшыцца раптоўна жыццё слесара ці дацэнта і ў 2015 годзе, кажа эканаміст Міхал Залескі ў рубрыцы «Шалёныя грошы» праграмы «Асабісты капітал», якая выходзіць на «Белсаце» штоаўторак а 21.55. Праграму можна глядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру выданні даступныя ў нашым архіве.

У сярэднім месячны заробак павялічваўся на $ 26 штогод. На такую лічбу варта арыентавацца ў сямейных прагнозах і сёлета. Калі атрымаецца – будзе зусім някепска.

У 2015 годзе, паводле спадара Залескага, доля сем’яў, якія маюць персанальны кампютар, узрасце з 54% да 60 %. Колькасць хворых на алкагалізм у будучым годзе крыху знізіцца, а чаканая працягласць жыцця тых, хто народзіцца ў 2015 годзе, узрасце ды будзе складаць у сярэднім 73 гады. Для параўнання, чаканая працягласць народжаных у 1995 годзе, – 69 гады.

«Сваёй працаю, руплівасцю, ашчаднасцю, асцярожнасцю, упартасцю, карацей, тым лепшым, што мае нацыя, яна адваявала для новых дзяцей спадзеў на дадатковыя 4 гады жыцця, а гэта нямала», – падкрэсліў спадар Залескі.

Цэлае выданне праграмы «Асабісты капітал» глядзіце ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары