«Праўда на нашым баку». У цэнтры Масквы Марш міру


«Мы патрабуем спынення безадказнай агрэсіўнай палітыкі расейскай улады. Гэтая палітыка прынесла вайну ва Украіну, каштавала жыцця ўжо тысячам украінцаў і расейцаў», – заяўляюць арганізатары маршу пратэсту.

Арганізатары акцыі – шэраг апазіцыйных партыяў. Правядзенне маршу ўзгаднілі з уладамі Масквы. Арганізатары чакаюць, што пратэставаць выйдуць не менш як 50 тысячаў асобаў.

«Нават калі цяпер шалёны ціск цынічнай ды ілжывай дзяржаўнай прапаганды вайны і нянавісці часова пакідае нас у меншасці, праўда на нашым баку. Нас і сёння шмат. І наш голас будзе гучным. Мы хочам, каб нас пачулі», – заяўляюць арганізатары.

Дзеля падтрымання Маршу міру выступілі шэраг актораў, жуналістаў і пісьменнікаў. Пад петыяцяй з заклікам спыніць вайсковую агрэсію супраць Украіны падпісаліся больш за 5 тыс.

Расейская дэмакратычная апазіцыя называе дзеянні кіраўніцтва краіны «незакамуфляваным вайсковым уварваннем, якому няма тлумачэння». «Палітыка Расеі вядзе да нарастання фагысцкіх тэндэнцыяў у нашай краіне, ізаляцыі Расеі ў свеце, цяжкіх эканамічных наступстваў, асноўны цяжар якіх нам яшчэ давядзецца перажыць. Яна суправаджаецца ўзмацненнем палітычных рэпрэсіяў унутры Расеі», – гаворыцца ў звароце арганізатараў маршу. Падобныя акцыі запланаваныя ў шэрагу іншых гарадоў Расеі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў