Пошта пад знакам ВКЛ, праспект Міндоўга і помнік Вітаўту – і ўсё гэта ў рэальнасці


Беларусы ў горадзе! Гэта было відаць і чуваць. На сёлетні Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў былую сталіцу Літву з’ехалася каля 500 гасцей з усяго свету, прычым большасць з іх – беларускамоўныя. На шпацыры па вечаровым Коўне нязмушаная беларуская гаворка мінакоў была нібы гарачым пацалункам у халаднавы восеньскі вечар, ад чаго хутчэй пачынала хадзіць кроў па жылах, а шчокі заліваліся цяплом.

У Коўне мясцовая моладзь гаворыць амаль выключна па-літоўску. «Коўна – самы літоўскі горад, – распавёў мне кіроўца таксі. – Калі ў бары размаўляюць літоўцы, і прыходзіць расеец-эмігрант, то таксама мусіць гаварыць па-літоўску, хай сабе з няправільнымі канчаткамі. У Вільні ўжо літовец хутчэй загаворыць па-расейску з няправільнымі канчаткамі».

Паводле мужчыны, варта ведаць як мага больш моваў, а лішнія веды ніколі не зашкодзяць. «Я кажу сваёй дачцэ, каб вучыла расейскую мову, а тая не хоча. Я яе пераконваю, што расейская можа прыдасца, каб паразмаўляць з прыгожым туркменам, якога яна раптам спаткае ды закахаецца. Але дачка падумала і адказала, што прыгожых туркменаў, як на яе густ, пэўна, не бывае», – засмяяўся кіроўца.

Працяг рэпартажу чытайце ў рубрыцы «Шуканні Шукеловіча» ў раздзеле «Аўтарскія праекты».

Стужка навінаў