«Помять и простить»: пад Горадняй прайшлі баі на аўтамабілях


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”267684″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларускія кіроўцы-экстрэмалы паўдзельнічалі ў баях «на выжыванне» ў Каробчыцах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267676″ img_size=”large”][vc_column_text]Пляцоўкай для аўтабаёў стаў парк адпачынку «Каробчыцкі алімп», які месціцца побач з памежным пераходам Брузгі. На спаборніцтвы з’ехаліся кіроўцы-экстрымалы з Менску, Баранавічаў, Слоніму, Пінску і, канешне ж, Горадні – агулам на турнір заявілі 12 аўтаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267640″ img_size=”large”][vc_column_text]Сэнс спаборніцтваў просты: на пляцоўцы 30 на 30 метраў аўтамабілі ганяюць «на выжыванне», сутыкаючыся адзін з адным.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267624″ img_size=”large”][vc_column_text]У кожным раўндзе перамагае тое аўто, якое застаецца на хаду і можа самастойна пакінуць арэну. Рэшту забірае спецтэхніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267696″ img_size=”large”][vc_column_text]Калі кіроўца лічыць сябе прайграўшым, то высоўвае з кабіны руку – толькі тады яго перастаюць чапаць іншыя ўдзельнікі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267628″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Генры задыміў, зараз ён адправіцца ў Вальхаллу

Большасць аўтаў, якія бяруць удзел у спаборніцтвах, – смяротнікі ад самага старту: зазвычай, гэта старэнькія волгі, рэно або фольксвагены, дапрацаваныя і ўмацаваныя ўласнікамі. На бартах і капотах заўважныя эпатажныя надпісы: «Бойся!» «ВДВ» або «Помять и простить».[/vc_column_text][vc_single_image image=”267656″ img_size=”large”][vc_column_text]Вядоўцы падчас раўндаў падтрымліваюць градус адрэналіну надрыўнымі выгукамі «Хай пачнуцца а-а-аўтабаі!» або «Генры задыміў, зараз ён адправіцца ў Вальхаллу!».[/vc_column_text][vc_single_image image=”267660″ img_size=”large”][vc_column_text]Дарэчы, падчас спаборніцтваў адбыўся другі ў гісторыі беларускіх аўтабаёў камандны турнір 2 на 2 машыны, узмоцненыя металёвымі дэталямі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267668″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Агульным пераможцам турніру стаў гарадзенец Мікола Верамеенка. Яго прыйшла падтрымаць маці, былая кіроўца таксоўкі, якая падчас уручэння прызоў не стрымалася і выбегла на рынг абняць сына.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267620″ img_size=”large”][vc_column_text]АК

Стужка навінаў