Кіраўнік дэлегацыі польскага Сейму: «Белсат» карыстаецца вялікім падтрыманнем польскага ўраду»


Дэлегацыя Польскай парламенцкай групы цягам апошніх трох дзён правяла сустрэчы ў шэрагу гарадоў Беларусі. Апрача перамоваў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і апазіцыі польскія парламентарыі наведалі рэгіёны, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі польскай меншасці ды з мясцовымі ўладамі.

У апошні дзень польскія дэпутаты ўсклалі вянкі ды запалілі знічы на месцы расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах, дзе пахаваныя беларусы і палякі.

Польскія палітыкі пасля ўскладання кветак пагаварылі з журналістамі. Не абышлося без размоваў пра палітыку, закранулі і тэму «Белсату».

Дэпутат Адам Андрушкевіч сказаў, што падчас візіту на перамовах абмяркоўвалася сітуацыя з першым незалежным беларускамоўным каналам.

«З польскага боку нічога не змянілася, тэлеканал існуе і карыстаецца вялікім падтрыманнем польскага ўраду», – сказаў ён.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары