Полацкі кот уратаваў ад пажару сваіх гаспадароў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Bip9PWCqI10″][/vc_column][/vc_row]Пухнаты герой абудзіў сваю гаспадыню, калі ўначы загарэлася веранда яе дому.

Здарэнне адбылося ў ноч на 5 кастрычніка на 2-й Лугавой вуліцы ў Полацку, дзе жыла сям’я з дзіцем, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Кот пачаў драпаць твар гаспадыні, каб папярэдзіць пра небяспеку. Прачнуўшыся, яна ўбачыла ў пакоі дым і разбудзіла свайго мужа і дзіця. На той момант веранда дому была ў агні, і сям’і давялося выбірацца з хаты праз вакно. Апынуўшыся на вуліцы, яны выклікалі пажарнікаў.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца, адзначае прэс-служба МНС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў