«По 500 тут нет». Каля помніка Леніну ў цэнтры Воршы адбыўся адзіночны пікет


Пікет у Воршы. Фота orsha.eu

Мужчына каля 15 хвілінаў пікетаваў галоўную плошчу ў Воршы. Фотаздымак у СМІ даслалі відавочцы.

Акцыя адбылася а 10-ай раніцы. Пікетоўшчыка затрымалі міліцыянты. Відавочцы сцвярджаюць, што ўвесь гэты час хлопец быў на плошчы і проста чытаў кнігу, але перад гэтым усталяваў на помнік самаробную шыльду «По 500 тут нет».

Пікет у Воршы. Фота orsha.eu

Натуральна, што надпіс на шыльдзе адносіцца да штогадовых абяцанняў кіраўніка дзяржавы выйсці на сярэдні заробак па краіне ў 500 долараў.

Аршаншчына з’яўляецца адным з праблемных рэгіёнаў у плане працоўных месцаў ды заробкаў. Таксама менавіта тут летась адбыліся масавыя пратэсты гараджанаў супраць Дэкрэту аб дармаедстве.

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары