На плошчы Дзяржаўнага сцягу ў Менску ў піянеры прынялі 95 акцябратаў.
Агулам у акцыі прысвячэння ў піянеры ўзялі ўдзел больш за 600 асобаў. Акрамя новых піянераў на Плошчу прывезлі «больш за 500 юных лідараў піянерскіх дружынаў са ўсіх гарадоў краіны», – паведамляе агенцыя БЕЛТА. Гэтак святкуюць 95-годдзе пяінерыі.
Чырвона-зялёныя гальштукі на шыю атрымалі 95 наваспечаных піянераў. Бо сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 95-годдзе.
Да абеліску «Менск – горад-герой» усклалі кошык з 95 кветкамі.
Піянеры атрымалі свае першыя даручэнні – пасадзіць у Цэнтральным батанічным садзе НАН саджанцы дрэваў. Але не 95, а толькі сем.
У Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю – спадчынніцу піянерскага руху СССР – уваходзіць паўмільёна дзяцей і падлеткаў. У Беларусі – амаль 4 тыс. піянерскіх дружынаў.
Глядзіце ўсе фота:
МЛ, belsat.eu