Пінскую бітву рэканструявалі ў... Самары




Гэта была адна з найбуйнейшых аперацыяў Дняпроўскай флатыліі ў гады Другой сусветнай вайны. Маштабная рэканструкцыю легендарнай Пінскай бітвы зладзілі ў Самары з нагоды Дня ваенна-марскога флоту.

На самарскім беразе Волгі разгарнуліся «ваенныя дзеянні» з выкарыстаннем піратэхнікі, копій зброі і нават рэальнай вайсковай тэхнікі з тых часоў.

У ліпені 1944 годзе катары Дняпроўскай флатыліі ў ваколіцах Пінску высадзілі некалькі батальёнаў дэсанту, які адразу ж пачаў паспяхова захопліваць прыгарад. Гэта дазволіла сухапутным стралковым дывізіям прарвацца ў горад і, аб’яднаўшыся з дэсантам, вызваліць Пінск.

Агулам у аперацыі задзеялі каля 700 маракоў. 176 з іх загінулі падчас вызвалення гораду.

Яўген Балінскі, belsat.eu

Фота Міхаіл Медзінец

Стужка навінаў