Салідарным з арыштаванымі не ўдалося падтрымаць вязняў Акрэсціна спевам


Да музычнага чэленджу заклікаў далучацца Уладзь Сташкевіч. Ён натхніўся акторамі Свабоднага тэатру, якія сёння прыйшлі пад сцены Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб падрымаць аднаго са сваіх калегаў, а таксама іншых удзельнікаў Дня Волі-2017, якіх утрымліваюць у ізалятары.

Уладзь Сташкевіч прапанаваў сустрэцца 1 красавіка а 12:00.

«Напісалі ўжо некалькі чалавек, што хацелі бы далучыцца, але не ва ўсіх ёсць упэўненасць што атрымаецца. Наагул кожны дзень там бываюць людзі з 10-й да 13-й, бо ў гэты час прымаюць перадачы. Таму падобна, што 12-ая – аптымальны час», – казаў Сташкевіч.

Задоўга да 12-й каля муроў Акрэсціна ўжо дзяжурыла некалькі міліцыянтаў «ціхароў». Каб не рызыкаваць уласнай свабодай, Уладзь з сяброўкамі вырашылі адмовіцца ад спеву.

8 актораў Свабоднага тэатру праспявалі пад сценамі Акрэсціна беларускую версію (пераклад Андрэя Хадановіча) песні «Муры» польскага барда Яцка Качмарскага, якога ў 1980-ыя лічылі «голасам» руху «Салідарнасць».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў