Ператварыць хобі ў бізнес: дайвінг, візаж і рыбалка


Апантаныя сваёй справай бізнесоўцы маюць пэўныя перавагі перад тымі, хто кіруецца выключна фінансавымі разлікамі.

Спадар Андрэй доўгі час працаваў кінааператарам. Упершыню ён пагрузіўся з аквалангам яшчэ ў 1980-м. Потым былі падводныя здымкі для розных фільмаў, а 16 год таму спадар Андрэй памяняў хобі і прафесію месцамі: ён заснаваў дайв-клуб, а відэаздымкамі займаецца ў вольны час. Напрыканцы 90-х мужчына фактычна распачынаў новую для Беларусі справу – нават слова «дайвінг» здавалася экзатычным і незразумелым.

Першыя камплекты абсталявання каштавалі па 1,5 тысячы долараў кожны. Зараз у дайв-клуба «Марскі пегас» 20 камплектаў абсталявання, а займацца адначасова могуць 15-16 чалавек.

Сюжэт (з 10:52 на відэа) выйшаў у праграме «Асабісты капітал».

Стужка навінаў