Ператрус на офісе незалежнага прафсаюзу РЭП. Затрыманы Генадзь Фядыніч. Стрым

video

Сёння ў першай палове дня адбыўся ператрус на офісе незалежнага прафсаюза РЭП. Затрымалі Генадзя Фядыніча і іншых ключавых актывістаў прафсаюза. Іхныя тэлефоны адключаныя. Распачатая крымінальная справа аб нясплаце падаткаў.

«Гэтыя рэпрэсія звязаныя з дзейнасцю арганізацыі падчас пратэстаў супраць дэкрэту №3», – распавёў «Белсату» прававы інспектар прафсаюзу Юрый Белякоў.

Супрацоўнікі прафсаюзу, што пазбегнулі затрыманняў, вырашылі не кранаць раскіданыя па офісе рэчы. Падчас вобшуку канфіскаваная большая частка кампьютараў, жорсткіх дыскаў, шукалі дакументы.

Вядома, што да чальцоў РЭП прыходзіла з вобшукам служба Дэпартаменту фінансавых расследванняў. Ператрус на офісе пачаўся а 9-й раніцы і працягваўся некалькі гадзінаў.

Юрый Белякоў паведаміў, што прапанаваў працаўнікам ДФР аддаць фінансавыя дакументы адразу, каб не грамілі офіс. Сілавікі сказалі, што «будуць шукаць».

Чорны джып з мігалкамі насупраць офісу РЭП

Распачатая крымінальная справа аб нясплаце падаткаў супраць лідара прафсаюзу Генадзя Фядыніча.

Затрыманы таксама старшыня Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

На допыт забраны таксама прэс-сакратар РЭП Юры Герасіменка.

Затрыманая былая рэдактарка сайта praca-by.info Наталля Пічужкіна. Яе таксама абвінавачваюць у нясплаце падаткаў, піша praca-by.info.

Раеней паведамлялася, што сілавікі шукаюць галоўнага прафсаюзнага бухгалтара Ігара Комліка. Дзверы ў ягоны кабінет працаўнікі выламалі, бо ў офісе не было ключа.

Фота: praca-by.info

Паводле spring96.org, ператрус адбыўся таксама і ў рэгіянальным аддзяленні Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску.

Фядыніч пра сакавіцкія пратэсты

ВЧ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары