Перамовы авіядыспетчараў з усяго свету можна слухаць онлайн


Праект шведскага распрацоўніка дазваляе слухаць аэрапорты пад медытатыўную музыку.

На старонцы праграміста Андэрса Обэрга «Слухаючы аблокі» (Listen to the Clouds) можна ў рэальным часе слухаць перамовы дыспетчараў аэрапортаў з усяго свету – пад амбіент-музыку.

У спісе лётнішчаў няма Менску, а з нашых суседзяў можна настроіцца на Кіеў, Варшаву, Маскву або Рыгу.

Усе расейскія аэрапорты (а іх на старонцы чатыры) распрацоўнік ўключыў у раздзел «Азія».

ДД

Глядзі таксама
Каментары