Пажар на Нафтане: загарэлася тэхналагічная ўстаноўка падчас пусканаладкі


Пажар на Нафтане (фота з novopolotsk.by)

Прычына ўзгарання ўсталёўваецца. Ці ёсць ахвяры, не паведамляецца

Паводле Віцебскага абласнога упраўлення МНС, а 3-01 раніцы паступіла паведамленне пра ўзгаранне калоны К201 тэхналагічнай устаноўкі вiс-брэкiнг-термокрэкінг на ААТ «Нафтан» (Наваполацк).

Работнікам МНС удалося ліквідаваць узгаранне.

Прычына ўзгарання ўсталёўваецца. Вядома, што пажар адбыўся пры правядзенні пусканаладкі з выхадам на працоўныя параметры.

Як паведамляе Віцебскае абласное упраўленне МНС, тэхналагічны працэс не парушаны. Пра наяўнасць ахвяраў не паведамляецца.

ВД, паводле mchs.gov.by

Глядзі таксама
Каментары