Павел Вінаградаў: У нас цяпер не адна апазіцыя, а тры

video

«Не тое, каб я не давяраў нашым палітыкам, тут ёсць як мінімум Някляеў і Статкевіч, але праўда ў гэтым ёсць. Бо ў нас цяпер не адна, не дзве апазіцыі, а тры. Натуральна шмат каму не хочацца ў гэтым удзельнічаць. Мне таксама. Мне б хацелася б удзельнічаць не ў барацьбе за ўладу сярод апазіцыі, а супраць дыктатуры».

Онлайн з Дня Волі.

Актывіст жыў у Беразіно з канца снежня 2014 года да 25 кастрычніка мінулага года – З канца снежня 2014-га да 25 кастрычніка 2015 года хлапец жыў у Беразіно – пакуль з яго не знялі прэвентыўнага нагляду. Павел Вінаградаў сцвярджае, што, калі б не зʼехаў з Менску, праваахоўнікі маглі зрабіць яго «паліталкаголікам» і змясціць у ЛТП, бо часта затрымлівалі, у тым ліку нібыта ў стане алкагольнага апʼянення. Менавіта з гэтай прычыны актывіст часова пакінуў сталіцу.

У леташнім лістападзе ў эфіры «Белсату» Павел Вінаградаў распавёў, што збіраецца выйсці з «Гавары праўду».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары