Павел Севярынец збірае сродкі на выданне «раману-Апакаліпсісу»


Палітык працаваў над кнігай  пад назвай «Беларусалім» 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ «Амерыканка», на соднях у Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Вокладку запраектавала жонка Паўла Вольга.

Збор сродкаў распачаўся на краўдфандынгавай платформе Talaka.by.

Першая кніга раману аб’ёмам 450 старонак называецца «Беларусалім. Золак». Падзеі ў творы разварочваюцца ў Менску, Кіеве, Полацку. Меркаваны наклад кнігі – 1000 асобнікаў. Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку 2017 года.

На выданне патрэбна сабраць 6300 рублёў. Можна ахвяраваць 10, 20, 30 рублёў.

Павел Севярынец кажа, што кніга не напісаная ў жанры фантастыкі, хутчэй гэта антыўтопія і твор-прадчуванне. У рамане ёсць усё: Апакаліпсіс, каханне, вернікі-хрысціяне.

«У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны сьвет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасьце.

Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысьціянаў: евангельскага пастара Льва, пробашча касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.

Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў дябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы зь відам на Апакаліпсіс», – напісана ў анатацыі да кнігі.

Праект можна падтрымаць тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары