Паўлу Севярынцу перад затрыманнем не далі развітацца з жонкай і забраць рэчы


Вечарам 11 кастрычніка затрыманы палітычны дзеяч Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку ягоная жонка Вольга.

Гэтую ноч ён правёў у ізалятары.

2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Менску Севярынец быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы, але тады яго не затрымлівалі.

Севярынец выказваў меркаванне, што затрымаюць напярэдадні 21 кастрычніка — на гэты дзень прызначаная чарговая вулічная акцыя ў Менску.

Забралі.Бягу да дому з працы, Павел мяне сустракае як заўсёды, абдымае, забірае торбы, прыдумляем па дарозе да дому, шт…

Geplaatst door Вольга Севярынец op woensdag 11 oktober 2017

Глядзі таксама
Каментары