Пасля пікету людзі не адпускалі Мікалая Статкевіча. Акцыю пільнавалі каля 40 міліцыянтаў

video

Пасля пікету людзі не адпускалі Мікалая Статкевіча. Акцыю пільнавалі каля 40 міліцыянтаў

Выбарчую кампанію, старт якой афіцыйна абвешчаны ў краіне, распачалі не толькі зарэгістраваныя кандыдаты, але і прадстаўнікі апазіцыі. Пікет з патрабаваннем свабодных выбараў разам з іншымі апазіцыйнымі палітыкамі правёў экс-кандыдат на прэзідэнцтва 2010-га года Мікола Статкевіч. Былы палітвязень перакананы, што калі існы кіраўнік краіны жадае легітымнасці, то не мае перашкаджаць рэалізоўваць грамадзянам права на мірныя сходы.

Пікет стаўся пачаткам грамадскай кампаніі, пра якую некаторы час таму абвесцілі дэмакратычныя палітыкі. Пры гэтым лідары апазіцыі прызнаюць, што дасягненне пастаўленага задання – правядзенне свабодных выбараў – можа расцягнуцца нават на гады.

Што да сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі, то Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Павал Севярынец агучылі: выбары ўжо сфальсіфікаваныя. Таму прыхільнікі дэмакратычных зменаў мусяць аб’ядноўвацца і выходзіць на акцыі пратэсту, і праігнараваць галасаванне. Менавіта гэта мусіць стаць агульнаю тактыкаю ўсіх тых, каму неабыякавая будучыня краіны.

Госця «Гарачага каментара» – журналістка Любоў Лунёва.

Паводле журналісткі, на пікеце было каля 50 чалавек, а яшчэ 40 асобаў – гэта міліцыянты ў цывільным, прычым былі заўважаныя вельмі высокія чыны.

«Падобныя акцыі, хутчэй за ўсё, будуць працягвацца, бо людзі казалі, што яны сумуюць па такіх акцыях, па часах, калі можна было збірацца на вуліцы. Даўно ўжо нічога такога не адбывалася», – адзначыла карэспандэнтка.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары