Партрэт беларускай сямʼі: колькі разоў бярэм шлюб, дзе хочам, каб жылі нашыя дзеці?


У Міжнародны дзень сямʼі прапаноўваем вашай увазе відэаграфіку з цікавымі фактамі пра беларускія семʼі.

Паводле статыстыкі, сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчынаў – 27,8, жанчын – 25,6 гадоў, а на кожныя два шлюбы прыходзіцца адное разжэнства

За апошнія 65 гадоў колькасць народжаных на 1000 чалавел скарацілася амаль удвая, тым часам штомесячная дапамога на догляд за дзіцём складае прыблізна $ 140 (на гэтую суму можна набыць прыблізна 9 пакункаў пялюшак).

Семʼі з дзецьмі мусяць выдаткоўваюць са свайго бюджэту 36,4 % на харчаванне і толькі 6,2 % – на культуру, адпачынак і спорт. Толькі 50 % беларусаў хацелі б, каб іхныя ўнукі ці дзеці жылі ў Беларусі.

КС/МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары