Парашэнка: Усе краіны ЕЗ ратыфікавалі пагадненне аб асацыяцыі з Украінай


Брусельскі парламент ратыфікаваў пагадненне аб асацыяцыі ЕЗ-Украіна. Цяпер пагадненне ратыфікаванае ўсімі краінамі Еўразвязу.

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGxhbmclM0QlMjJwbCUyMiUzRSUzQ3AlMjBsYW5nJTNEJTIydWslMjIlMjBkaXIlM0QlMjJsdHIlMjIlM0UlRDAlOTElRDElODAlRDElOEUlRDElODElRDElODElRDAlQjUlRDAlQkIlRDElOEMlRDElODElRDElOEMlRDAlQkElRDAlQjglRDAlQjklMjAlRDAlOUYlRDAlQjAlRDElODAlRDAlQkIlRDAlQjAlRDAlQkMlRDAlQjUlRDAlQkQlRDElODIlMjAlRDElODAlRDAlQjAlRDElODIlRDAlQjglRDElODQlRDElOTYlRDAlQkElRDElODMlRDAlQjIlRDAlQjAlRDAlQjIlMjAlRDAlQTMlRDAlQjMlRDAlQkUlRDAlQjQlRDElODMlMjAlRDAlQkYlRDElODAlRDAlQkUlMjAlRDAlOTAlRDElODElRDAlQkUlRDElODYlRDElOTYlRDAlQjAlRDElODYlRDElOTYlRDElOEUlMjAlRDAlQjclMjAlRDAlQTMlRDAlQkElRDElODAlRDAlQjAlRDElOTclRDAlQkQlRDAlQkUlRDElOEUuJUQwJUEyJUQwJUI1JUQwJUJGJUQwJUI1JUQxJTgwJTIwJUQwJUIwJUQxJTgxJUQwJUJFJUQxJTg2JUQxJTk2JUQwJUIwJUQxJTg2JUQxJTk2JUQxJThFJTIwJUQwJUI3JTIwJUQwJUJEJUQwJUIwJUQwJUJDJUQwJUI4JTIwJUQxJTgwJUQwJUIwJUQxJTgyJUQwJUI4JUQxJTg0JUQxJTk2JUQwJUJBJUQxJTgzJUQwJUIyJUQwJUIwJUQwJUJCJUQwJUI4JTIwJUQwJUIyJUQxJTgxJUQxJTk2JTIwJUQwJUI0JUQwJUI1JUQxJTgwJUQwJUI2JUQwJUIwJUQwJUIyJUQwJUI4LiUyMCVEMCVBMSVEMCVCQiVEMCVCMCVEMCVCMiVEMCVCMCUyMCVEMCVBMyVEMCVCQSVEMSU4MCVEMCVCMCVEMSU5NyVEMCVCRCVEMSU5NiUyMSUzQyUyRnAlM0UlMjZtZGFzaCUzQiUyMCVEMCU5RiVEMCVCNSVEMSU4MiVEMSU4MCVEMCVCRSUyMCVEMCU5RiVEMCVCRSVEMSU4MCVEMCVCRSVEMSU4OCVEMCVCNSVEMCVCRCVEMCVCQSVEMCVCRSUyMCUyOCU0MHBvcm9zaGVua28lMjklMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZwb3Jvc2hlbmtvJTJGc3RhdHVzJTJGNjY3NzQxMDEyNTkzMzkzNjY0JTIyJTNFbGlzdG9wYWQlMjAyMCUyQyUyMDIwMTUlM0MlMkZhJTNFJTNDJTJGYmxvY2txdW90ZSUzRSUwQSUzQ3NjcmlwdCUyMGFzeW5jJTIwc3JjJTNEJTIyJTJGJTJGcGxhdGZvcm0udHdpdHRlci5jb20lMkZ3aWRnZXRzLmpzJTIyJTIwY2hhcnNldCUzRCUyMnV0Zi04JTIyJTNFJTNDJTJGc2NyaXB0JTNF[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

«Брусельскі парламент ратыфікаваў Пагадненне аб Асацыяцыі з Украінай. Цяпер асацыяцыю з намі ратыфікавалі ўсе дзяржавы. Слава Украіне!» – напісаў у Twitter прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Бельгія – адзіная краіна ЕЗ, дзе міжнародныя пагадненні маюць ратыфікаваць таксама мясцовыя парламенты. «Сталічны рэгіён Брусель» заставаўся адзіным, які не ратыфікаваў асацыяцыю, піша Espreso.tv.

Такім чынам парламент Каралеўства Бельгіі ратыфікаваў пагадненне.

У той жа час на старонцы Еўракамісіі адзначаецца, што на дадзены момант цалкам выканалі ўсе неабходныя працэдуры па завяршэнні ратыфікацыі пагадненні і перадачы Генеральнаму сакратарыяту Рады ЕЗ ратыфікацыйных граматаў 23 краіны-сябра Еўразвязу. Пра гэта піша УНІАН.

Ратыфікацыйныя граматы пакуль не паступалі ад Бельгіі, Кіпру, Грэцыі, Італіі і Нідэрландаў.

Падпісанне пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕЗ і Украінай абмяркоўвалася на саміце Усходняга Партнёрства два гады таму ў Вільні. Але тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць дакумент.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў