Украінскі прэзідэнт падрыхтаваў на бліжэйшыя гады праграму рэформаў «Стратэгія-2020».
«Праграма прадугледжвае 60 рэформаў, спецыяльных праграмаў, выкананне якіх здзейсніць Украіна дзеля таго, каб праз шэсць гадоў нам з вамі падаць заяўку на набыццё сяброўства ў Еўрапейскім звязе», – адзначыў Парашэнка.
Таксама Парашэнка даручыў Кабміну распрацаваць законапраект адносна адмовы ад пазаблокавага статусу Украіны. Указам ад 24 верасня ён увёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 28 жніўня «Аб неадкладных мерах па абароне Украіны і ўзмацнення яе абароназдольнасці».