Парашэнка і Пуцін дамовіліся пра вызваленне Саўчанкі

video

Надзея Саўчанка

Аднак як і калі вызваляць украінку, пакуль невядома, распавёў адвакат лётчыцы Марк Фейгін.

«Палітычная дамоўленасць паміж першымі асобамі Украіны і Расеі дасягнутая пра вяртанне Саўчанкі на радзіму. Але дэталі застаюцца адкрытымі – як гэта будзе зроблена і калі», – сказаў Фейгін у размове з «Радыё Свабода».

Паводле яго, Саўчанка і двух расейскіх ГРУшнікаў могуць вызваліць па розных працэдурах.

На думку Фейгіна, заява адвакаткі Ерафеева Аксаны Сакалоўскай, што яна сумняецца ў выкананні пагаднення па абмене Саўчанкі на Ярафеева і Аляксандрава, замінае працэсу абмену. Таму яна не выключае падачы апеляцыі на прысуд расейскім вайскоўцам, які ўступае ў сілу 23 траўня, з-за чаго абмен можа зацягнуцца.

Сёння ў Надзеі Саўчанкі – Дзень народзінаў, ёй споўнілася 35 гадоў. Са святам яе павіншавала Святлана Алексіевіч, якая выказала спадзеў на хуткае спатканне. 14 красавіка на прэзентацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» у Менску пісьменніца, успамінаючы пра сваю кнігу «У вайны не жаночы твар», адзначыла, што сёння яе гераіняй магла б стаць Надзея Саўчанка.

У Расеі ўкраінскую лётчыцу прыгаварылі да 22 гадоў зняволення. Пад вартай яна знаходзіцца ад ліпеня 2014 года.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары