Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр


На 88-м годзе жыцця памёр вядомы расейскі і савецкі пісьменнік.

Фазіль Іскандэр памёр у Маскве ў ноч на 31 ліпеня.

Фазіль Іскандэр нарадзіўся ў 1929 годзе ў Сухумі. У 1954-м годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. У 1950-х былі апублікаваныя ягоныя першыя кнігі вершаў, у 1966-м выйшла першая аповесць «Созвездие Козлотура». Сярод самых вядомых твораў Фазіля Іскандэра – «Сандро из Чегема», «Детство Чика», «Кролики и удавы», «Тринадцатый подвиг Геракла».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў