26 чэрвеня на 82-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі, кампазітар Сяргей Картэс. Пра гэта ўвечары ў сацсетках паведаміў сын кампазітара, паведамляе belapan.by.
Сяргей Альбертавіч Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 у Чылі. Сямʼя маці ў свой час эмігравала з Расейскай імперыі ў гэтую краіну, а бацька быў чылійцам.
У 1947 годзе сямʼя папрасіла савецкае грамадзянства. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе.
Сяргей Картэс скончыў Беларускую кансерваторыю (1962). З 1966-га – загадчык музычнай часткі Беларускага тэатру імя Я.Купалы. З 1972-га музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
Картэс стаў аўтарам музыкі да разнастайных спектакляў, якія ішлі ў Купалаўскім, Раесейскім, Моладзевым тэатрах, а таксама ў Тэатры юнага гледача ды Коласаўскім тэатры ў Віцебску. Акрамя того Сяргей Альбертавіч аўтар музыкі да шматлікіх кінафільмаў, у ліку якіх, напрыклад, «Чорны замак Альшанскі».
Кампазітар напісаў пяць операў – «Джордана Бруна», «Матухна Кураж», «Візіт дамы», а таксама аднаактавыя «Юбілей» і «Мядзведзь» паводле твораў Антона Чэхава.
З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе ўстанова была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996–2002 гадоў зʼяўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатру оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязанае адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.
Фота: operanews.ru
ЮВ, belsat.eu