Джону Глену было 95 гадоў. Ён быў першым астранаўтам ЗША, які здзейсніў арбітальны палёт.
У Джона Глена хварэў на анкалогію. Ён памёр у асяроддзі сямʼі ў медычным цэнтры ў Каламбусе. Дату правядзення пахавання абвесцяць пазней.
Джон Глен паляцеў у космас 20 лютага 1962 года, гэта быў пяты пілатуемы касмічны палёт у гісторыі. Яго апарат здзейсніў тры абарачэння вакол Зямлі. Да яго на арбіце пабывалі савецкія касманаўты Юрый Гагарын і Герман Цітоў; першыя амерыканскія астранаўты Алан Шэпард і Гас Грысам здзяйснялі субарбітальныя палёты.
У 1998 годзе Глен ва ўзросце 77 гадоў здзейсніў палёт на шатле «Дыскаверы», і стаў самым пажылым чалавекам, якія пабываў у космасе.
Таксама ён быў сенатарам штата Агаё і лётчыкам-выпрабавальнікам.
ДР belsat.eu паводле huffingtonpost.com