Dj Shadow і палітыка ў стылі рэп


Прадзюсар DJ Shadow і «Run the Jewels» – рэпэры «Killer Mike» і El-P – прэзентавалі кліп «Nobody Speak», у якім адбываецца бойка на пасяджэнні ААН: палітыкі з ЗША і Вялікай Брытаніі ўступаюць у рэп- батл, каб прадэманстраваць сваю сілу, а потым кідаюцца ў мясілава са сцягамі.

За 20 гадоў амерыканскі Dj Shadow супрацоўнічаў з вялікай колькасцю артыстаў: ад гурта «Radiohead» да выканаўцаў кшталту Зак дэ ла Роха ці Мос Дэф… Улетку ён выдаў свой пяты альбом.

«У гэтым кліпе я супрацоўнічаю з гіп-гоп дуэтам «Run The Jewels».Тут усё грунтуецца на нейкіх настальгічных успамінах пра рытмы сярэдзіны 90-х. Хацелася асвяжыць рэвалюцыйную энергію, якая панавала ў тую эпоху. Дадаць нешта новае, а не проста сумаваць», – распавядае Dj Shadow.

«Рэпавыя спаборніцтвы і лаянкі палітыкаў у вялікай канферэнц-зале ператвараюцца ў звычайную бойку. Нельга ўспрымаць такі сюжэт усурʼёз, гэта метафара. Магчыма, палітыкам хацелася б распаліць нібы вулічную бойку, але такога звычайна не бывае. І ўсё ж на маю думку, гэта выдатны прыём, каб прывабіць увагу аўдыторыі», – разважае музыка пра свой новы кліп.

belsat.eu

Стужка навінаў