Палітолаг: Раскол у турэцкім грамадстве можа прывесці да цяжкіх наступстваў


Паводле вынікаў рэферэндуму ў Турцыі, большасць грамадзянаў падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю. Дзякуючы ім, парламенцкая рэспубліка стане прэзідэнцкай.

Пра наступствы рэферэндуму разважае палітолаг Яўген Красулін.

Адназначна тут прасочваецца пераход да аўтарытарызму. Можа не да канца, але гэта скасоўвае падзел галінаў улады.

Наступствы могуць быць розныя. Калі паглядзець на палітычную карʼеру Эрдагана, мы пабачым, што ён даволі складана намацваў свой шлях да той формы, да якой ён дайшоў. Папярэдні рэферэндум 2010-га года быў процілеглым па канцэпцыі. Ён наадварот набліжаў Турцыю да Еўразвязу. У поўнай ступені наступствы рэферэндуму будуць адчувацца пасля 2019-га – адначасовага выбару прэзідэнта і парламента. Пакуль галоўнае наступства, гэта крытыка з боку міжнароднай супольнасці і значнай часткі турэцкага грамадства, плюс далейшы раскол турэцкага грамадства.

Але нам такая дэмакратыя, як у Турцыі пасля рэферэндуму, нам нават і не мроілася.

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле. 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары