«Палессе» – беларускі адказ дацкаму «Lego»


Мірскі замак, бібліятэка, «Белаз» і «Беларус» з кубікаў. Усе гэтыя цацкі вырабленыя кобрынскай фірмай «Палессе».

Прадпрыемства ўжо васямнаццаць гадоў займаецца вытворчасцю тавараў з экалагічнага пластыку. Калісьці ў далёкім 1998-ым каманда з дзесяці чалавек пачынала выпуск сваёй першай прадукцыі – пірамідкі.

У асартыменце «Палесся» не толькі канструктары накшталт сусветнавядомага «Lego». Завод выпускае дзіцячыя машынкі, гульнявыя комплексы, наборы для пясочніц ды іншыя тавары гаспадарча-бытавога прызначэння.

ДР, belsat.eu Фота з  Facebook Сяргея Пелясы

Стужка навінаў