Падчас спартовых імпрэзаў турысты змогуць наведваць Беларусь па бясплатных візах


Такім чынам Міністэрства спорту і турызму спадзяюцца павысіць наведвальнасць нашай краіны замежнікамі.

Сёлета замежнікі маглі наведаць Беларусь без візы, калі яны ехалі на чэмпіянат свету па хакеі.

«Гэта тактыка цалкам сябе апраўдала. Плануецца, што падчас спартовых спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню для заўзятараў будуць выдавацца бясплатныя візы. Гаворка ідзе не аб бязвізавым рэжыме, а менавіта аб бясплатных візах», – заявіў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Па яго словах, будзе распрацаваны спіс мерапрыемстваў, на якія можна будзе патрапіць без візы. Што тычацца іншых падзеяў, якія цікавыя для турыстаў, то пытанне з візамі будзе вырашацца індывідуальна. Вадзім Кармазін лічыць, што бясплатныя візы дапамогуць прыцягнуць большую колькасць замежных гасцей у Беларусь.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары