Падчас міліцэйскага рэйду ў «Ждановічах» затрымалі 90 асобаў


ГУУС Менгарвыканкаму паведаміў пра рэйд у гандлёвым цэнтры.

Яго праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менску сумесна з АМАПам і ДАІ. Па выніках рэйду затрымалі 90 асобаў, супраць якіх склалі 42 адміністрацыйных пратаколы: 31 – за распіццё алкаголю або ўжыванне наркатычных рэчываў, 9 – за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы, 2- за дробнае хуліганства.

У сваю чаргу супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 71 удзельніка дарожнага руху, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Менску Алена Свірыдава.

Падчас праверкі спраўдзілі легальнасць знаходжання ў Беларусі 28 замежнікаў – 5 з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым статусе замежных грамадзянаў у Беларусі.

10 асобаў накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкаму.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў