Падаткавікі Гарадзенскай ды Гомельскай вобласцяў звярнуліся да ахвотных зарабіць на навагодніх святах у якасці Дзедаў Марозаў і Снягурак.
Каб займацца такой дзейнасцю, трэба заплаціць адзіны падатак, адзначаецца на старонцы Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Гарадзенскай вобласці. Пры гэтым рэгістравацца як ІП не трэба.
Стаўка адзінага падатку за месяц складае 100 рублёў у Горадні, 66,5 рубля – у Лідзе, Валкавыску, Наваградку, Слоніме і Смаргоні і 53,5 рубля – у іншых населеных пунктах Гарадзеншчыны.
Гомельскія падатакавікі праз свой сайт нагадваюць Дзедам Марозам і Снягуркам пра падатак
Аналагічная абвестка, якая распавядае пра акцыю «Дзед Мароз, не забудзь заплаціць падатак», зʼявілася і на старонцы Інспекцыі МПЗ па Гомельскай вобласці.
З тых, хто будзе працаваць на навагодніх святах, не заплаціўшы адзінага падатку, падаткавікі могуць спагнаць гэты падатак у 5-разовым памеры.
Чытайце таксама >>> Заробак – меншы за пражыткавы мінімум
НМ, belsat.eu