Падатак на латэ. У Брытаніі хочуць забараніць папяровыя кубкі для кавы


У Вялікай Брытаніі прапануюць увесці збор у памеры 25 пенсаў на каву на вынас, каб знізіць колькасць смецця ў буйных гарадах.

Мясцовыя заканадаўцы разглядаюць магчымасць цалкам забараніць аднаразовыя кубачкі цягам пяці гадоў.

У справаздачы парламенцкага камітэту па экалагічнаму аўдыту гаворыцца, што кожны год брытанцы выкідваюць 2,5 млрд аднаразовых кубкаў з-пад кавы – каля 30 тыс. тонаў. Папяровыя камбінаты іх не прымаюць: шчыльны кардон, з якога яны зробленыя, пакрыты поліэтыленам, які практычна немагчыма аддзяліць, піша The Guardian.

Камітэт таксама прапануе прымусіць сеткі кавярняў плаціць больш за ўтылізацыю аднаразовых кубкаў і павысіць бачнасць надпісаў, якія інфармуюць спажыўцоў аб уздзеянні гэткай тары на навакольнае асяроддзе.

Некаторыя кавярні ўжо прапаноўваюць гасцям невялікую зніжку, калі тыя прыходзяць са сваймі шматразовымі кубкамі, але такія продажы пакуль складаюць толькі 1–2% ад агульнага аб’ёму.

ДД

Стужка навінаў