Падатак на «дармаедства» па-літоўску: частку дапамогі па беспрацоўі вярнуць назад у бюджэт


З 1 ліпеня ў Літве павысяць дапамогу па беспрацоўі, але разам з тым з яе давядзецца плаціць падатак.

Парламент суседняй краіны вырашыў навесці парадак з падаткамі, якія плацяць жыхары, і пачаў гэтую місію з беспрацоўных. З 1 ліпеня прыйдзецца плаціць падатак з дапамогі па беспрацоўі.

Паводле цяперашняга літоўскага заканадаўства, падаткамі не абкладаюцца дапамогі, якія дзяржава плаціць з бюджэту Фонду сацыяльнага страхавання (SODRA) і мэрыяў, за выключэннем дапамогі па хваробе, мацярынстве і дагляду дзіцяці.

Незадаволеных новаўвядзеннем улады Літвы, як адзначае Delfi.lt, супакойваюць: беспрацоўныя будуць атрымліваць дапамогу на 40 % большую, чым цяпер і цягам 9 месяцаў, а не 6, як цяпер.

«На самой справе карысці гэта нікому не прынясе. Падаткі ідуць у кансалідаваны бюджэт, а з яго плацяць тыя ж дапамогі – значыць грошы будуць «хадзіць» па той жа кішэні», – пракаментаваў ініцыятыву прафесар Інстытуту даследавання рынку працы Багуслаў Гружэўскі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары