9 снежня ў вёсцы Рэчкі гарэла царква.
Здарэнне адбылося ў першай палове дня 9 снежня.
Як паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, у выніку пажару знішчаны дах, перакрыццё і маёмасць у будынку. Пацярпелых няма. Усталёўваецца прычына пажару.
Царква была пабудаваная ў 1852 годзе. У 2014 годзе ў ёй рабілі капітальны рамонт.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак МНС