Пад Крычавам будуць вырошчваць кур для KFC


Пагадненне аб арганізацыі ў Крычаўскім раёне вытворчасці мяса курыцы для міжнароднай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання KFC падпісалі на VIII-м Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху», які праходзіць у Магілёве 4–5 лістапада.

У форуме бяруць удзел больш за 500 прадстаўнікоў 33 краін. На сустрэчы падпісалі ўжо каля дзесяці праектаў на агульную суму 250 млн долараў.

Частка падпісаных пагадненняў датычыць развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці: пабудовы электрастанцыі на аднаўляльных крыніцах энергіі сонца і ветру ў Чэрыкаўскім раёне і стварэння прадпрыемства па вытворчасці насення кукурузы ў Крычаўскім раёне.

Практычна ўсе заключаныя дамовы — пакуль толькі пратаколы аб намерах, аднак, як паводле намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Віктара Некрашэвіча, – гэта «праекты высокай ступені гатовасці».

ДД, паводле «Беларускіх навінаў»

Глядзі таксама
Каментары