У судзе Маскоўскага раёна Менска пачалі разгляд справы Святаслава Барановіча, якога абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў. Яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
Інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка мінулага года пасля санкцыянаванага «Маршу недармаедаў» у Менску. Баранавіч спрабаваў «адбіць» ў міліцыянтаў у цывільным людзей, якіх затрымлівалі ў тралейбусе № 37 на прыпынку «Плошча Бангалор». Сярод затрыманых былі як удзельнікі акцыі, так і звычайныя пасажыры тралейбуса.
Самаго Барановіча затрымалі праз паўгады – 3 кастрычніка. Яго змясцілі ў СІЗА №1 Менску.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, першапачаткова справа была распачатая па артыкуле 339 КК Беларусі ( «Хуліганства»), а пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на артыкул 364 ( «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Па гэтым артыкуле яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
Як перадае TUT.BY, у судзе абвінавачваны прызнаў сваю віну. Патлумачыў, што 15 сакавіка пасля ўдзелу ў акцыі на прыпынку «Плошча Бангалор» убачыў, як міліцыянты ў цывільным затрымлівалі людзей. На пытанне суддзі, ці ведаў ён, што гэта былі супрацоўнікі правапарадку, Барановіч сказаў, што меркаваў.
***
Вядома, што Барановіч таксама ўдзельнічаў у пратэстах 19 снежня 2010 года. У чэрвені 2011 года ён быў затрыманы па справе аб «масавых беспарадках» і правёў у СІЗА больш за 2 месяцы, тады праваабаронцы прызналі Барановіча палітвязням.
КА, belsat.eu