Па загадзе Мінінфарму знішчылі наклад пасмяротнай кнігі Віталя Сіліцкага


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”34288″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Выдавецтва часопіса «Arche» выдала кнігу палітолага Віталя Сіліцкага, але ўвесь наклад знішчылі па загадзе Міністэрства інфармацыі.

Над кнігай «Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі» Віталь Сіліцкі працаваў 10 гадоў, не паспеўшы яе скончыць.

Кніга была напісана на ангельскай мове, але выдавецтва «Arche» пераклала яе на беларускую і надрукавала ў прыватнай друкарні «Палікрафт» накладам 1000 экзэмпляраў. Аднак Міністэрства інфармацыі загадала знішчыць увесь наклад. Гэта пацвердзіў «Нашай Ніве» дырэктар друкарні Фёдар Басько.

«Так, наклад знішчаны. Знішчаны па загадзе з Міністэрства інфармацыі. Нам сказалі, што калі гэтага не зробім, то тыпаграфію зачыняць. Зрэшты, самі вінаватыя – не глядзелі, што друкуем. Калі б я гэтую кнігу ўбачыў раней. То друкаваць мы яе не сталі б», – заявіў дырэктар друкарні «Палікрафт».

Палітолаг Віталь Сіліцкі памёр у 38 гадоў. Ён быў першым дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў