Па справе дамоўных матчаў у беларускім футболе праходзяць 18 асобаў


Luch_Oshmyany

Матч «Прамень» – «Ашмяны»

Следчы камітэт распавёў, як ідзе расследаванне дамоўных матчаў.

У якасці падазраваных і абінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 асобаў: 2 былых футбалісты, адзін з якіх быў трэнерам, 14 футбалістаў клубаў «Іслач», «Ашмяны» і «Прамень», былы трэнер ФК «Іслач» і грамадзянін Украіны.

Апошні перадаваў, у тым ліку праз пасярэднікаў, грошы футбалістам Першай лігі, якія павінныя былі забяспечваць патрэбны вынік. У далейшым ставіліся буйныя сумы ў замежных букмекерскіх канторах на вынік дамоўнага матчу з мэтай атрымання выйгрышу.

Праваахоўнікам падаліся сумнеўнымі вынікі трох сёлетніх матчаў Першай лігі «Баранавічы» – «Ашмяны», «Прамень» – «Гомельчыгунка транс», «Прамень» – «Ашмяны»), а таксама аднаго матчу Вышэйшай лігі («Іслач» – «Дынама Берасце»).

Чытайце таксама >>>  За дамоўныя матчы на чэмпіянаце Беларусі па футболе затрымалі пяць футбалістаў

Тэрмін папярэдняга расследавання справы працягнуты да снежня 2016 года.

Некаторыя футбалісты самастойна прыйшлі з павіннай, дзякуючы чаму могуць прэтэндаваць на спыненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх на падставе арт. 30 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў