Нямецкі дыпламат на менскім форуме: «Нам зусім не хочацца перацягнуць Беларусь на бок Захаду»


Пра гэта 16 лістапада заявіў кіраўнік дэпартаменту Міністэрства замежных справаў Нямеччыны ў справах Расеі, Беларусі, Украіны, Малдовы і «Усходняга партнёрства» Ханс-Петэр Хінрыхсен.

«Нам зусім не хочацца перацягнуць Беларусь на бок Захаду, увагнаць клін у адносіны паміж Беларуссю і Расеяй. Мы не імкнемся да паляпшэння сітуацыі з ЕЗ за кошт пагаршэння сітуацыі з Расеяй», – адзначыў дыпламат на паседжанні падчас Менскага форуму-2017.

«Беларусь – гэта мост, дзяржава, якая не проста займае становішча паміж ЕЗ і Расеяй, але і аб’ядноўвае іх. Ніхто не мае намеру ставіць Беларусь перад выбарам – за Расею ці за Еўрапейскі звяз. Гэта было б зусім няслушна», – падкрэсліў нямецкі дыпламат.

«Менскі форум – 2017: Беларусь, Нямеччына і ЕЗ: Усходняе партнёрства, эканамічныя адносіны і грамадзянская супольнасць» пачаў працу 16 лістапада. У ім прымаюць удзел каля 300 дэлегатаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары