Нямецкая газета: Прыблізна 40 % мігрантаў не атрымаюць прытулку ў Еўразвязе


«Frankfurter Allgemeine Zeitung» задаецца пытаннем, колькі мігрантаў атрымаюць прытулак у ЕЗ.

Паводле крыніцы ў Еўракамісіі, на якую спасылаецца газета, прытулку не атрымаюць прыблізна 40 % мігрантаў, якія прыехалі ў Еўразвяз па так званым балканскім маршруце.

Такі прагноз пацвярджаюць і звесткі еўрапейскага памежнага агенцтва «Frontex», згодна з якім за апошнія месяцы знізілася колькасць сірыйцаў, што плывуць з Турцыі ў Грэцыю. У той час як доля іракцаў і афганцаў – павялічылася.

Паводле «Frontex», у верасні мінулага года 69 % мігрантаў, што перабраліся праз Турцыю ў Грэцыю, былі сірыйцамі, у студзені гэта года іх доля склала толькі 39 %.

Доля іракцаў за гэты час вырасла з 8 да 25 %, афганцаў – з 18 да 24 %.

Нямецкае выданне спасылаецца на статыстыку, згоднай з якой грамадзяне Сірыі маюць больш шанцаў на атрыманне прытулку, чым жыхары Іраку і Афганістану. Таксама шмат мігрантаў, што прыбываюць у ЕЗ праз Турцыю, паходзяць з краінаў Магрыбу – іх звычайна залічваюць да эканамічных уцекачоў.

Тая ж статыстыка сведчыць: у студзені праз Турцыю ў Грэцыю штодзённа прыбываў у сярэднім 1951 мігрант, у той час як у кастрычніку 2015 года гэты паказчык склаў амаль 6930 мігрантаў.

НМ, belsat.eu, паводле faz.net

Стужка навінаў