Новым рэктарам ЕГУ абраны амерыканец, які не падабаецца студэнтам


Кандыдатуру прафесара Дэйвіда Поліка ўхваліў агульны сход заснавальнікаў універсітэту.

 

Дэйвід Полік прыехаў у Вільню ў сакавіку 2014 года і працаваў першым прарэктарам і галоўным аперацыйным дырэктарам ВНУ. У кастрычніку ён стаў часовым выканаўцам абавязкаў рэктара ЕГУ. Продкі (бабуля і дзядуля) Поліка –– выхадцы з Беларусі, але сам ён не размаўляе ні па-беларуску, ні па-руску.

30 верасня 2014 года пасаду рэктара ЕГУ пакінуў прэзідэнт універсітэту Анатоль Міхайлаў, які заснаваў універсітэт і кіраваў ім з моманту стварэння. Для абрання новага рэктара кіруючая рада ЕГУ заснавала часовы орган – камітэт па выбарах рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Шорт-ліст прэтэндэнтаў на пасаду рэктара складаўся з шасці імён. У яго ўваходзілі трое грамадзянаў Беларусі – прафесар ЕГУ Таццяна Шчытцова, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і гісторык Алесь Краўцэвіч, а таксама трое грамадзянаў ЗША – прафесар Дэйвід Полік, прарэктар па развіцці і камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыс і дырэктар офісу Інстытута міжнароднай адукацыі ў Маскве Эдвард Рослаф.

Чытай таксама: Студэнцкае прадстаўніцтва супраць амерыканскага рэктара

Прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніс Кучынскі сёлета патлумачыў belsat.eu, чаму Дэйвід Полік, якога падтрымала адміністрацыя ўніверсітэту, не мусіць ачольваць ЕГУ.

ЮВ, паводле БелаПАН

 

Глядзі таксама
Каментары