Новая форма БАТЭ – з вышыванкай і па-беларуску

video

«Жоўта-сінія» прадставілі строі на сезон 2017-га.

7 сакавіка, на «Барысаў-Арэне» БАТЭ прэзентаваў гульнявыя строі футбалістаў на сёлета. У новым сезоне прозвішчы на гульнявых майках выкананыя на беларускай мове – гэтак жа, як і назва генеральнага спонсара клубу – кампаніі «Белдзяржстрах». Асаблівым будзе і лагатып: на ім з’явіўся элемент вышыванкі.

Дызайн і якасць навінак гульцы ацанілі станоўча.

Прэзентацыя формы выклікала немалы ажыятаж – імправізаваная зала, сканструяваная ў галоўным фае стадыёна, цалкам запоўнілі ўладальнікі клубных картак «батонаў».

У якасці прыемнага сюрпрызу БАТЭ разыграў паміж заўзятарамі тры клубныя футболку новага ўзору ды мяч «Красава» – афіцыйны мяч Кубку канфедэрацыяў, выпушчаны кампаніяй Adidas.

Зрэшты, новыя строі гульцоў – таксама вытворчасці нямецкага канцэрну, які стаў у студзені тэхнічным спонсарам клубу (да 2017-га БАТЭ цягам трох гадоў супрацоўнічаў з іспанскай «Joma»).

ДД паводле БАТЭ

Глядзі таксама
Каментары