Здымак двухрублёвай манеты з сарцавінаю, якая вывалілася з рамкі, выклаў у пабліку «МОГИЛЁВ real» Аляксандр Данскі.
Ён напісаў, што манета літаральна развалілася ў яго ў руках.
У каментарах карыстальнікі пачалі выкладваць свае здымкі няўдалага досведу з новымі беларускімі грашыма.
Манеты чаканілі ў Літоўскім манетным двары ды манетным двары «Крэмніца» ў Славаччыне.
ДР belsat.eu