Адзін з найбуйнейшых расейскіх спартовых парталаў Sports.ru апублікаваў інфармацыю пра тое, што кампанія Nike выпусціць серыю красовак на знак падтрымання ЛГБТ-супольнасці.
Размяшчаючы спасылку на публікацыю ў афіцыйным «Тўітэры», рэдактары выдання напісалі: «Набывай, калі гей».
Допіс не заўважылі ані медыі, ані чытачы: пад ім усяго дзесяць каментароў. Адзін з карыстальнікаў піша, што за такія словы «на Захадзе засудзілі б». Іншы кажа, што красоўкі някепскія, але не хоча, каб у яго «пальцам тыкалі».
Серыю BeTrue Pride «супраць нецярпімасці і іншых формаў дыскрымінацыі» амерыканскі вытворца спартовага адзення выпускае ўжо сёмы год запар. На леташняй серыі «сўуш», сімвал Nike, быў вясёлкавы.
Sports.ru існуе з 1998 года. Галоўны рэдактар сайту – журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь.
ДД