Незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага зноў чакае суд


Журналіста-фрылансера з Гомлю чакае чарговы суд за «парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» (арт. 22.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях).

Кастусь Жукоўскі атрымаў смс-паведамленне, у якім яго выклікаюць на судовае паседжанне, што адбудзецца заўтра а 15:15 судзе Цэнтральнага раёну Гомлю.

Як патлумачыў журналіст, будуць разглядаць адразу 4 пратаколы, якія былі складзеныя ў адносінах да яго. Разам з Кастусём Жукоўскім у суд выклікаюць і Андрэя Толчына – супраць яго складзеныя 2 пратаколы.

Адзін з сюжэтаў, за які будуць судзіць Жукоўскага

Сёння раніцай у Гомлі прысудзілі штраф у 920 рублёў незалежнаму журналісту Яўгену Меркісу – за стрым з-пад сценаў гомельскага Ізалятару часовага ўтрымання.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары